Мары камунара

Я працую камунарам,
Чорны, нібы ноч!
Але вось, прыгожы тварам,
Да дзяўчат ахвоч.

Як смарагды мае вочы,
Хоць у кішэні друз,
Па дарозе шпарка крочу,
Як казырны туз.

У фатэлі, пры выгодах,
Я не пасяджу,
Але, пра свае прыгоды
Многім раскажу.

Быў на моры капітанам,
І праз выдмы бег...
Не лічыце вы падманам,
Гэта проста смех.

Бо, нажаль, свае заганы
Ёсць і ў мяне.
Гэтым мужным капітанам
Быў я толькі ў сне.


Рецензии