Успамiны

Заплюшчыла вочы -
Вось гэтае лецішча
Ў цемрадзі ночы
Мне мараю свеціцца.

Там нашыя думкі
І нашыя сны.
Былі мы з табою
Там толькі адны.

У вачэй аксаміце
Тваіх патанула.
Каханы, вярніся,
Цябе падманула.

А пудзіла часу
Палохае смуткам,
На вострых абцасах
Стаіць на прыступках.

Яно ў цясноты
Завабіць мяне.
Маёй адзіноты
Ўжо цень на сцяне.

Запальваю газай
Усе словы твае -
Успыхне адразу
Каханне пры мне.

Гараць успаміны
Пякоткай у душы,
А ты, мой адзіны,
Агонь патушы.


Рецензии