Васiлька

Прыемна пазнаёміцца,
Завуць мяне Васілька.
На гэтым белым свеце
Мяне паўсюль насіла.

Жыццё маё свавольнае -
Не трэба спачування,
Хоць з ранку і да вечара
Толькі адно цкаванне.

Плююць мне ўсе ў вочы,
Бо жабракоў не любяць.
Зімой халодна ноччу -
Эх, жорсткія вы, людзі.

Знайду сурдут на сметніку,
І капялюш вазьму;
Няёмка мне на ветрыку,
Так цяжка аднаму.

На цвінтары з пакораю
Я кожны дзень стаю.
Людзей багатых позіркі
Няспынна тут лаўлю.

Прыемна пазнаёміцца,
І майце на ўвазе,
Што, можа, хутка прыйдзецца
Сустрэцца Васю з вамі...


Рецензии