Чаромхавы кактэйль

Чаромхавы кактэйль 

Пяшчота чаромхавых кветак
Навобмацак — быццам натхненне.
Так-так, менавіта натхненне
І водар малочнай ракі!

З чаромхаю бавіцца ветрык,
Ласкавы паэт-летуценнік —
Такі ж, як і я, летуценнік —
З чаромхі ўзбівае вяршкі!

1 траўня


Рецензии