Спачуваючым

Пахмурны позірк невідушчых воч:
Не трэба спачування, міма кроч!

Мне не патрэбна вашая спагада —
Канкрэтнай дапамозе буду рада!

Мне трэба перабрацца на той бок —
Усе знікаюць, быццам незнарок.

Калі тэлефаную, каб сустрэцца,
Чамусь маўчаць спагадлівыя сэрцы!

Са зморшчынкай трывогі на ілбе
Вы хлусіце найперш самім сабе,

Калі малітвай казачнаму богу
Падменьваеце ўласна дапамогу!

25.05.2018


Рецензии