Мой родны кут

 Бацькаўшчына, родны кут… Беларусь!..
Прыгожыя, шчырыя словы, якiя глыбока западаюць у душу, абуджаюць хвалюючыя ўспамiны. У кожнага з нас яны свае, адзiныя, непаўторныя. У мяне таксама. Я думаю, што Бацькаўшчынай мы завем Беларусь таму, што ў ёй нарадзiлiся мы, маладое пакаленне, гаворым на роднай мове. Завем Беларусь яшчэ i мацi. Думаецца, таму, што яна, як мацi, кормiць нас сваiм хлебам, поiць сваiмi водамi, як мацi, беражэ нас. I за ўсiм гэтым стаiць яшчэ адно паняцце роднай Беларусi. Яна – родны кут, такi мiлы i дарагi кожнаму з нас.
   За што ж люблю я свой родны край, мой мiлы i адзiны родны кут? За шырокiя палi i магутныя дубровы, блакiтныя рэкi i азёра, росныя сенажацi. За цудоўныя краявiды Вiцебшчыны, дзе цячэ блакiтная Дзвiна, Гомельшчыны, дзе спакойна i павольна, як у зачараваным сне, нясе свае воды Прыпяць, дзе пятляе мiж палёў Сож-прыгажун, Гродзеншчыны, дзе радуе вока, набiраючыся сiлы, старажытны Нёман, Магiлёўшчыны з яе iмклiвай Беразiной.
Але не толькi за прыгажосць, за цудоўную i цiкавую “кнiгу прыроды” люблю я свой родны кут. Люблю за тое, што гэта край гасцiннага i працавiтага народа, вядомага ўсяму свету сваёй ахвярнасцю, мужнасцю, працавiтасцю. Гэта край, дзе “махляроў i лайдакоў не любяць, дзе пазнаюць сваiх па моцы рук”.
   Люблю свой родны кут яшчэ i за тое, што ён мае слаўную гiсторыю, мае свае знакамiтыя мясцiны. Са старажыных часоў мой родны кут быў зямлёю славян. Тут была слаўная Полацкая Русь, Турава-Пiнскае княства, землi крывiчоў i радзiмiчаў. Памяць маёй зямлi i сёння у старадаўнiх гарадзiшчах, у курганах, пад якiмi спяць абаронцы зямлi беларускай. 
Гэта маё прызнанне у любвi да свайго роднага куточка, да роднага Гомеля, старажытнага славянскага горада. Люблю свой горад за яго прыгажосць. У iм так многа зеленi, кветак.


Рецензии