Адпускаю Цябе..

Адпускаю Цябе.
Твае белыя крылы
хай лунаюць
над змрочнай
і хворай зямлёй.
Паляціш Ты далёка,
але не ў вырай,
назаўсёды згадзіўшыся
з доляй Сваёй.
Паляціш Ты над
роднай,пакінутай хатай,
паляціш сьветлай марай
маёй у смузе.
Над Табою ня будзе
няволі і катам
у блакіце нябёс
не адолець Цябе.


Рецензии