Язмiн
Праз люстэрка прабеглых гадоў,
Кветкі белыя й водар язміна,
У якім я ўтапіцца гатоў.
Побач ты, твае вусны і цела,
Міндалёвы мне пах той не змыць!
Ты са мною была напаўсмелай,
Я жадаў тваёй вільгаццю быць.
Ты, язміне, не скажаш нікому,
Як яна тваё лісце ірвала,
Як дзяўчына хлапцу маладому
Сваю Кветку сама аддавала...
Свидетельство о публикации №118051809045