Запавет

Калі ты мяне запытаеш,
нашчадак,што будзеш калісьці,
што я табе завяшчаю,-
адказам маім будзе лісьце,
якое ў твар шпурляе
кастрычнік з высокіх таполяў.
Адказам маім будзе холад
сьнягоў і нябёсаў мора.
Адказам маім будзе песьня,
якая ляціць і зьнікае
ў выраі нашых сэрцаў
і чорная-чорная зграя
варон,што ўсюды паселі
і гнёзды сабе збудавалі.
Адказам маім будзе зерне
і жыта шалосткія хвалі.
Адказам маім будзе голад
і хлеба апошняя луста,
яшчэ-зусім крыху солі
дзеля надаваньня густу.
Адказам маім будзе
стромкасьць
старых берагоў і вежаў
і нейкая дзіўная пошасьць
у нетутэйшай ежы.
Адказам маім будзе вецер
і стома тваіх вандраваньняў,
яшчэ-невымоўная сьветласьць
пачуцьцяў і адчуваньняў.


Рецензии