Вайна пад нагамi

Чуеш? Гэты дыхае Вясна,
Гоманам птушыным па акрузе,
Ашалелым ветрам у сонным лузе,
Чуеш, гэта дыхае яна.
Кожны травень я сюды прыходжу,
І маўчу гадзіну кожны раз,
Запытаеш, што я тут знаходжу? –
Толькі тут я, не губляю час...
Мала хто з цяперашніх раскажа,
Скуль ля рэчкі тут зьявіўся сад.
Тут у яблынь пад карэннем сажа
Ад згарэўшых беларускіх хат.
Тут у кожным беразе пагост,
Маткі тут, сыноў сваіх шукалі.
І калі, бушуюць травы ў рост,
Памятай – крывёю на буялі.
Тут і сёння хвалі мыюць косці,
Паміж глыб і ачарсцвелых крыг,
Я на гэтым месцы чую злосці,
Роспачы і болю едкі крык.
Вось яна вайна, гады гадамі,
Як яе не перапіша час,
А яна тут побач, пад нагамі,
А яна заўсёды паміж нас.


Рецензии