ЛЁС

Мы што сустракаем у лёсе?
Пяшчоту, пякучы агонь...
Чамусьці сягоння здалося:
Душа, нібы тая далонь.

Знаходзім там слёзы, пакуты,
А добрае слоўка радзей!
І часам былі падмануты,
Сустрэлі нядобрых людзей.

Хай сум засцілаў часам вочы,
А сцежка ўсё бегла далей!
Люляла надзея да ночы,
З надзеяй і жыць весялей!
                2018.


Рецензии
З надзеяй жыць весялей, Ганначка і не будзем смуткаваць, а будзем песні беларускія спяваць! Дзякуй за такі жыццёвы і аптымястычны верш!

Здароўя і душэўзнага цяпла блізкіх!
З пяшчотай, Вера.

Вера Осыка   03.09.2018 17:19     Заявить о нарушении
Дзякую за візіт, цёплы водгук, Веруся! Усяго прыгожага ў жыцці!

Анна Атрощенко   03.09.2018 18:48   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.