Ветлiвыя словы

У мове хапае
Ветлівых слоў,
Ды мала бывае
З імі размоў.

Напэўна, прыемна,
Пачуць іх у адказ.
Ды толькі дарэмна
Марнуем мы час.

Да здрады гатовы,
Не любім людзей,
На шчырыя словы
Не маем надзей.

"Дзякуй" не зможам
Пакласці ў кішэню,
Але ж дапаможам
Душы ўваскрашэнню.


Рецензии