Мiнак

Ты не проста мінак
У жыцці для мяне -
Не забуду ніяк,
Кожны момант у цане.

Як заплечнік цяжкі,
Крыўду ў сэрцы нашу.
Тыдні мне, бы вякі,
Адгукніся, прашу!

Келіх горычы п'ю,
Ты не бачыш мяне.
Праз цябе слёзы л'ю,
Гэты боль не міне.

Шчасця рэшткі збяры,
Як разынкі ў далонь.
Сонца свеціць угары.
І гарыць наш агонь!


Рецензии