Вясна

Паглядзі ў блакітнае неба,
Там убачыш ты позірк вясны.
У гэтых промнях цяпла і света
Усё хутчэй бягуць нашы дні.

Нашы мары, настроі, пачуцці
Абуждаюцца ўсё мацней,
Але сумны ты зараз, чамусьці,
І на сэрцы ўсё халадней.

Не павінны звяртаць мы ўвагі
На зімовых дробязей лёд.
Хутка птушкі нам заспяваюць,
Запрашаючы ў свой карагод.

Зіма больш не мае улады,
Сваім сэрцам гэта адчуй.
Цёплы ветрык дае мне параду:
"Усміхніся і больш не гаруй!"

Спевы. сонца і кветак чаканне
Ужо чуваць і відаць на зямлі.
Усе павінны верыць у каханне.
Каб вясну сустрэць мы змаглі!


Рецензии