Зiмовыя палацы

Асветленыя сонейкам,
Стаяць зімы палацы.
Шатрамі-парасонамі
Імкнуцца павітацца.

Аздоблены праменнямі,
Пакрыты пазалотай.
Прыгожымі адценнямі
Мігцяць усім у ахвоту.

Алмазы прыхаваныя
У снежных вежах белых.
Яны - зачараваныя,
Чакаюць толькі смелых.

Брыльянтавыя сцены
Прывабліваюць бляскам.
Такія габелены
Не бачылі і ў казках.

Дарогу да красы той
Хацелася б знайсці,
Але туды не трапіць
Ніколі ў жыцці!


Рецензии