Сёння дзень крынiчыу сонцам...

***
Сёння дзень крынічыў сонцам,
Ветрам маладым
І вадой з вядра – да донца,
І смугой, як дым.

І зара уранні прала
Ў золаце лясы
І яшчэ яго кідала
Ім на валасы.

Толькі вечар не крынічыў
Яркаю зарой:
Фарбу сінюю пазычыў
І развёў смугой.

05. 05. 2018 г.


Рецензии