Кап, кап...

Кап,кап-
гэта сьлёзы мае.
Нібы кроў
з бяроз сьцякае
дождж халодны
па вясьне.
То крычыць,крычыць
зямліца,
напаёная журбой.
Стогне ў скрусе
і крывіцца,
дух выпроставае
свой.
Цягнуць ў неба
гольле дрэвы,
бо і ім ужо
баліць
гэты Краю мой
зьнямелы,
што Пакутнікам
стаіць.


Рецензии