Байка

Дарваўся неяк да ўлады
У заапарку Кракадзіл.
Пазалаціў камусьці лапы,
Альбо інакш чым дагадзіў.
І на дырэктарскай пасадзе
Сябе цудоўна адчуваў:
Рэжым па-новаму наладзіў,
Па-свойму ўсё размеркаваў.
- Цяпер увесь заапарк - балота, -
Ён на планерцы аб'явіў.
- Няма чаго шаптацца ўпотай! -
Крычаў Галоўны Кракадзіл.
Звяры паапускалі плечы,
Толькі ванючыя Тхары
Пад шкураю чужой, авечай,
- Табе, Цар, служым! - зараўлі.
... Няхай жыццё не ў "райскім садзе",
Але напружвае адно:
Пры Кракадзілавай уладзе
Нават балота загніло...
***
І што ты там не гавары,
Усё, насамрэч, з галавы,
Калі прыслужнікі - Тхары.


Рецензии