За вакном...

За вакном дагарае сонца,
як згарае мае жыцьцё.
Прада мной і за мной
бясконцасьць-
невымернае небыцьцё.
Я пайду назаўжды
калісьці,
дзе няма ніякіх
дарог.
Памалюсь,каб заўсёды
літасьціў
да Айчыны быў
пане-Бог.
Як пакуты Хрыста-Збавіцеля
Яе боль не магу трываць.
Кроў і сьлёзы Яе пралітыя
несуцішана мне баляць.
За вакном дагарае сонца,
залацістыя промні шле.
Як апошнія Абаронцы
адбівалісь яны на шкле.


Рецензии