Залацiсты дзень

Залацісты дзень. Сонца вечарэе,
Коціцца далоў  у праменнях тонкіх.
На душы вясна, сэрца не старэе,
Я ад дому еду, паміж елак гонкіх.

Еду я туды, дзе дняпроўскай чайкай
Ты мяне сустрэнеш. Ціха памаўчым.
Я табе сваю праспяваю байку,
Раскажу пра вецер, пра тумана дым.

Ты мяне пачуеш, а пасля спытаеш,
Як дзень-час правёў, дзе і што рабіў.
Так скажу: нічога, ты ўсю праўду знаеш,
Проста жыць хацеў і цябе любіў...


Рецензии
За мову родную дзякую! Прыемна сустрэць ))

Клавдия Семеновна   09.10.2018 22:51     Заявить о нарушении
Дякуй, што заўважылі. Сапраўды нечакана! Толькі я заўважыў не адразу, прабачце,толькі сёння). Прачытаў "Лесу". Таксама прыемна!

Николай Карташевич   12.10.2018 08:17   Заявить о нарушении