Намалюй

Намалюй мне, калi ласка, неба.
Тое неба, што над роднай хатай.
I куст бэзу, што цвiце вясною...
Пахне ён салодка i заўзята.

Побач намалюй пiвонi,
Белыя i пышные суквеццi.
Мама, помню, як твае далонi
Ставiлi на стол iх у букеце...

Вечарэе, пахне мецыёла,
Ты на ганку стомлена прысела.
Уздыхнеш, паклiчаш нас з сястрою,
Астывае на стале вячэра.

Намалюю я цябе з усмешкай,
Хоць у вачах тваiх  заўжды турбота.
Родная матуля, я сумую,
А на сэрцы цяжка i самотна.


Рецензии