Где же Замчище? Часть 2

   Тема: Историческое наследие предков города Менска.

   Предисловие: - Где же святыня земли белорусской? - Под асфальтом, дамы и господа! Там находится исторический центр города Менска!

   Я продолжаю наше глубочайшее путешествие по историческим пластам спрятанного Замчища и останавливаю свой проницательный взгляд на раскопках, произведённых в 1957-1963 годах архэологом Э.Загорульским на территории минского Замчища, а чтобы не заблудиться в нашем плавании по наследию старого города Менска, я беру в свою историческую ладью двух просвещённых людей,- историка Виктора Корбута и фотографа Дмитрия Ласько, создавших великолепную книгу "Спадчына старога горада" ( Мiнск"Беларусь"2016 ), чью проникновенную мудрость я буду использовать в качестве исторического компаса.

  Я начинаю наше познание с белорусского исторического берега...

  Замчышча.

  Сярод прадметау, якiя нашлi археолагi, найбольшую групу складаюць вырабы з жалеза: прылады працы кавалёу, сякеры, нажы, замкi, цвiкi, вайскавы рыштунак ( дэталi мячоу, баявыя сякеры, наканечнiкi дзiд i стрэл, шпоры, страмёны, фрагменты кальчуг).

  Адна з найбольш шматлiкiх катэгорый находак- керамiка, пераважна аскепкi посуду. Найбольш траплялiся звычайныя гаршкi зробленыя на ганчарным крузе. Варты увагi аскепкi амфар, знойдзеныя у пластах другой паловы 110 сярэдзiны 12 стагоддзя, еа адным з якiх прадрапана кiрылiчная лiтара "букi" (Б).

  Мяняне самi рабiлi посуд i iншую тару з дрэва: карцы, лыжкi, начоукi, карыты, вёдры, а таксама лапаты, вiлы.

  Археолагi знашлi шмат вырабау з косцi, некаторыя з якiх аздоблены гравiроукай з геаметрычных фiгур або пераплеценых палосак. Вельмi папулярным быу арнамент з кружкоу. У культурным пласце Замчышча знойдзены дэталi скуранога абутку, шавецкiх капылоу. Бронзавыя i жалезныя пiсалы сведчаць пра пiсьменнасць мянян. У двары ювелiра ( пласт пачатку 13 стагоддзя ) знойдзены шахматныя фiгуры.

  Пра тое, што у Меньску быу развiт выраб прадметау дэкаратыуна-ужытковага мастацтва, сведчаць знойдзеныя палавiнкi лiцейнай формы са светла- шэрага пясчанiку.

  Сярод жаночых аздоб вылучаюцца колты, пацеркi ( у тым лiку бурштынавыя ), металiчныя i шкляныя бранзалеты, пярсцёнкi, зашпiлькi (фiбулы), амулеты, як, напрыклад, бронзавы конiк, упiсаны у кола крыж, крыжыкi з каменю i бурштыну.

  Грабянi, знойдзеныя археолагамi,- драуляныя, у тым лiку з прывазнога матэрыялу- самшыту ( праудападобна, яго iмпартавалi з Кауказа ). Адзiн з такiх знойдзены у пласце першай паловы 14 стагоддзя, аздоблены разьбой з выявай грыфона.

  Цiкавая знаходка трапiлася у пласце сярэдзiны 12 стагоддзя- дзяржальна дзiтячага цацачнага мяча. Унiкальная рэч- касцяны кiсцень, датаваны другой паловай 11 стагоддзя ( знойдзены на 1,5 метрау ад пауночнай апсiды храма ). На кiсцянi прадрапаны родавы знак дынастыi Рурыкавiчау.

  Сярод прадметау дэкаратыуна-ужытковага мастацтва вылучаецца касцяная пласцiна 1280-х гадоу- пачатку 14 стагоддзя, арнаментаваная рэльефным узорам, якую расiйскi археолаг Леанiд Аляксееу атрыбутавау як накладку калчана i лiчыу рэччу вандроунiкау пауднёвых стэпау.

  У пласце 1230-х гадоу выяулены медныя складаныя крыжакi ( энкалпiёны ). Выключная паводле вартасцi знаходка, зробленая у 1951 годзе у час раскопак храма, побач з дзiцячым пахаваннем- залаты бранзалет з канцамi у выглядзе галовак мiфалагiчных жывёл. Э.Загульскi датуе гэту аздобу не раней як 13 стагоддзем.

  Сярод прадметау хрысцiянскага культу вылучаюцца два каменныя разныя абразкi са светла-шэрага сланцу. Адзiн, знойдзен у пласце канца 13- пачатку 14 стагоддзя,- з выявамi святых Мiколы i Стэфана. Другi трапiуся у пласце 1130-х гадоу- двухбаковы з выявамi Святога Пятра i Божай Мацi.

  Мяркуючы па находках, Менеск подтрымлiвау перш за усё з Кiевам, Валынню i Прыбалтыкай.

  Пасля 1161 года Менеск згадваецца у пiсьмовых крынiцах толькi у 1325 годзе, калi у Наугародскiм першым летапiсе называецца "Василий, меньский князь", якi у той час у складзе лiтоускага пасольства знаходзiуся у Ноугарадзе. Пра акалiчнасцi далучэння Меньска да Лiтвы мы нiчага не ведаем.

  У час кiравання Альгердам "рускай стараной" Вялiкага Княства Лiтоускага Менеск належыу гэтаму уладару.

  У 1387 годзе кароль польскi i найвышэйшы князь лiтоускi Ягайла аддау Менеск свайму брату i намеснiку Скiргайлу, а з 1413 года горад увайшоу у Вiленскае ваяводства.

  Пасля смерцi вялiкага князя лiтоускага Вiтаута у 1430 годзе i адхiлення ад улады яго пераемнiка Свiдрыгайлы у 1432 годзе пачалася грамадзянская вайна. Меньская зямля прыняла бок Свiдрыгайлавага працiунiка- Жыгiмонта Кейстутавiча. У 1433 або 1434 годзе паводле загаду Свiдрыгайлы Менеск быу захоплены i спалены, многiя жыхары зняволены.

  У часы Вялiкага Княства Лiтоускага замак не раз перабудоувауся, умацоувауся.
  У 1499 годзе Менск атрымау ад вялiкага князя лiтоускага Аляксандра прывiлеi на самакiраванне паводле магдебургскага ( нямецкага ) права. Аднак у 1552 годзе здарыуся пажар, згарэлi дакументы з замкавага архiва, у тым лiку прывiлеi. Пацвяржэнне прывiлея мяшчане атрымалi у 1552 годзе ад вялiкага князя Жыгiмонта Аугуста ( захоуваецца у Расiйскiм дзяржауным архiве старажытных актау ), у якiм гаварылася пра тое, што "привилей мясту и всим мещаномъ менскимъ на право майденбурское" даецца нанова "за згорением при замъку Менскомъ листовъ и привилеев <...> от предков его королевской милости имъ наданыхъ". У новым прывiлеi удакладнялася, што "вси листы и привилея <...> в замъку нашомъ Менскомъ у схованью были зложоны", але "з Божьего допущеня тотъ замокъ нашъ Менский недавныхъ часов згорелъ". У прывiлеi  1552 года сказана:"И напервей выймуемъ тое место нашо Менскъ с права литовского и руского, которое, коли тамъ будетъ держано, у право немецкое майтбарское переменяем".

  У 1505 годзе крымскi хан Мехмед Герай, захапiушы Мiнск, не змог авалодаць замкам. У 1508 годзе Менск вытьрымау двухтыднёвую аблогу князя Мiхаiла Глiнскага, якi у той час з дапамогай Масквы змагауся за уладу у Вялiкам Княстве Лiтоускам. У 1513 годзе архiмандрыт менскага Увазнясенскага манастыра Сергiй атрымау дазвол на заснаванне у замку шпiтальнага дома. У 1519 i у 1534 годзе да Менска падыходзiлi маскоускiя войскi.

  Документы сведчаць, што у 1547 годзе "замок Менский и место Менское, зо всеми маетностьями погорело". Трэба меркаваць, што у той час умацаваннi замка, як i у ранейшы час, былi драуляныя. Маскоускi купец i падарожнiк Трыфан Карабейнiкау наведау Менск у 1593 годзе. "Городок Менск древяной худ,- адзначыу ён,- в ыном месте развалился, величиною с Вязму, а под ним река Сыслан ( Свiслач ), поменши реки Березыни, да пруды". Георг Тэктандэр фон дэр Ябель, пасол Святой Рымскай iмперыi у Персii, праязджаючы у 1602 годзе Менск дарогай на Маскву, засведчыу:"Мы прыбылi у горад, збудаваны увесь з дрэва, званы Мiнскам..."

  У 1654 годзе Маскоуская дзяржава напала на Рэч Паспалiтую. Менск быу базай войскау Рэчы Паспалiтай, але улетку 1655 года быу захоплены маскоуцамi.

  У лютым 1656 года былi скончаны фартыфiкацыйныя работы на замку, пра якiя паведамлялi маскоускаму цару:"На старой насыпи поставили башню, а на осыпи поставили туры большие и насыпали. А осыпь от реки Свислочи вверх 14 сажен, а по обе стороны- по 10 сажен, а поперек того, да поставили острог полутретьи сажени вверх, а посеред острогу поставили башню 3-х сажень.<...> А вокруг около осыпи все обошла вода". К чэрвеню абарончыя будынки, мабыць, развалiлiся, бо у гэты час ваявода Ф.Арсеньеу пiсау цару, што "в Менску острогу нет ни худова, ни доброва".

  Маскоускi дыпламат П.Талстой, прыехаушы у Мiнск 13 красавiка 1697 года, адразу звярнуу увагу на тое, што "город Минск имеет около себя вал земляной. В нем живет староста пан Завиша ( мiнскi ваявода Кшыштаф Станiслау Завiша ); в мою бытность в Минску он не был, а был в то время в своей маентности. Дом его в Минску в замку- строение деревянное".

  У дакументах 17-18 стагодзяу замак фiгуруе як месца правядзення шляхецкiх сеймiкау. У 1750 годзе у iм размяшчауся гарнiзон, дзе служылi харунжы, падхарунжы, радавыя жаунеры. Вал замка быу у спраунам стане. Пажар 1778 года знiшчыу замак.

  У 1790 годзе у замку знаходзiлiся плябанiя унiяцкага мiтрапалiта, адзiн шляхецкi дом i адна шляхецкая сядзiба, 26 дамоу хрысцiян, восемь дамоу яурэяу, 14 хат.

  У "Тапаграфiчнам апiсаннi Мiнскай губеннi", складзеным у 1800 годзе, гаворыцца, што"... ад правага боку ракi Свiслач знаходзiцца яшчэ невялiкае авальнае старажытнае умацаванне, што завецца замкам, якi досыць высокi i стромны, але дзеля таго, што iснуе дауно, усё яно занядбана... Гэтая цытадэль, як вiдаць з рэшткау, некалi была аточана вадою, а цяпер там-сям вiдаць вакол яе адны толькi балоты з пэунай часткай валу". У апiсаннi сказана, што колiшнi замак ужо часткова забудаваны дамамi гараджан.

  У 1926 годзе Савет Народных Камiсарау БССР, а у 1927-м Менскi акруговы выканаучы камiтэт унёс "Замкавую гару на Нямiзе" у спiс "помнiкаустаражытнасьцi, якiя абвешчаны дзяржаунай маемасцью". Ахоуная грамата была выдадзена на iмя "Менскага Гарадскога Аддзелу Кам. Гаспадаркi".

  На аэрафатаздымку лiпеня 1941 года вiдаць, што забудова Замчышча на захад ад Стара-Мяснiцкай вулiцы захавалася ( раён на захад ад сучаснага пр. Пераможцау ).
У той жа час значна пацяпрела усходная частка Замкавай гары ( блiжэй да Свiслачы ). Са здымка 28 мая 1944 года вiдаць, што на той час ужо былi разабраны разбураныя дамы на Замчышчы.

  Пасля вызвалення Мiнска ад немцау у лiпенi 1944 года Замчышча, вседчыць акадэмiк Мiкалай Нiкольскi, "...прадстауляла сабою вялiзны пустыр. У сувязi з гэтым з`явiлася магчымасць паставiць на чаргу пытанне аб арганiзацii раскопак на Замчышчы i у прылягаючым да яго раёне. Быу зроблены папярэднi агляд мясцовасцi, спачатку, у 1944 годзе, загадчыкам секцii археалогii К.М.Палiкарповiчам, а потым, у 1945 годзе, iм жа, сумесна са старшым навучным супрацоунiкам iнстiтута гiсторыi археолагам В.Р.Тарасенка".

  Раскопкi праводзiла 19 верасня- 5 кастрычнiка 1945 года ( непасрэдна на Замчышчы з 21 верасня ) брыгада Iнстiтута гiсторыi АН БССР. Кiраунiком работ быу прызначаны археолаг Васiль Тарасенка, непасрэдна раскопкi вёу старшы навучны супрацоунiк Iнстiтута гiсторыi АН БССР Уладзiмiр Халубовiч ( Галубовiч ). Яго жонка Хэлена "рабiла храналагiчную фiксацiю зместу культурных слаёу".Малодшы навучны супрацоунiк В.П.Куксёнак "знаходзiуся у распараджэннi кiраунiка раскопак для выкананнi рознага роду даручэнняу", Р.А.Нiкольская "кансервiравала знойдзеныя пры раскопках кавалкi скуры". Побач працавала 10 рабочых.

  У 1945 годзе Замчышча было невялiкiм пагоркам памерам 75 на 75 метрау. Але як паказалi даследваннi, гэта была толькi частка першапачатковага Меньска. Цэнтральная частка дзяцiнца цяпер знаходзiцца пад асфальтам пр. Пераможцау.

  У канцы 1950-х гадоу найвышэйшы пункт Замчышча яшчэ узвышауся над Свiслаччу на 11 метрау.

  Археалагiчныя даследваннi Замчышча, пачатыя у 1945 годзе, прадаужалiся да 1951 года, затым - у 1957-1961, 1976- 1977, 1981-1988, 1991 гадах. Апошнiя раскопкi праводзiлiся у 2009 годзе. Пачынау даследваннi В.Тарасенка, працягнулi Эдуард Загульскi, Георгiй Штыхау, Валянцiн Собаль, Юрый Заяц, Аляксандр Мядзведзеу.

  13 снежня 1982 года была прынята пастанова Савета Мiнiстрау БССР "Аб Мiнскiм замчышчы", у якой яно абвешчана "гiсторыка-культурнай запаведнай тэрыторыяй". адначасова дазволена на яго абшары "частковае размяшчэнне" станцii метрапалiтэна "Нямiга", перагонных тунэляу i iнжынерных сетак...

  С чего ж начинается города песня?

С чего ж начинается города песня?
С основы ли звуков начального дня?
С дыхания мамы над сердцем чудесным,
Познавшим единство тебя и меня?

С чего ж начинается города слава?
С истории Замчища Предков родных?
С познания жизни их музы в октавах,
Принявших единство глаголов живых?

С чего ж начинается города радость?
С начала поэзии в Храме Любви?
С глаголов реки, удаляющих старость
За грани волнения дерзкой крови?

С чего ж начинается города солнце?
С лучей, восходящих над крышами снов?
С улыбки ребёнка в подвижном оконце,
Несущим по миру огонь и любовь?

С чего ж начинается города песня?

1. Примечание: Исторический источник: Вiктар Корбут, Дзмiтрый Ласько "Мiнск. Спадчына старага горада" Мiнск "Беларусь"2016 ( Старонкi 20-28 ).

2. Примечание: Фотографии фрагмента деревяной разливательной ложки и глиняного горшка взята из того же самого исторического источника на странице 17, а сами предметы найдены на территории исчезнувшего в забытьи Замчища. ( -Где же святыня земли белорусской? - Под асфальтом, дамы и господа! ).


 


Рецензии