Мы-вечныя воi...

Мы-вечныя воі
сваёй зямлі,
улюбёныя ў волю,
праз цемрадзь брылі.
Брынялі крывёю
нам раны ральлі.
Заўжды з непакоем
у сэрцы жылі.
Але красавалі
нам зоркі і росы,
ды ветла віталі
буслы ў нябёсах.
На покуць паклаўшы
загінуўшых нас,
ускрэшаньнем нашым
Бог сыйдзе да вас.


Рецензии