Дагараюць сьвечы...

Дагараюць сьвечы,
адыходзіць час.
Запануе вечнасьць
і не стане нас.
Застануцца толькі
гоні ды вятры,
могілкі-пагоркі-
верныя сябры.
Успамінаў клунак
тых,хто шчэ жыве.
Вось і ўвесь рыштунак,
што лёс прыпасе.


Рецензии