Расталi узгоркi i нiзiны...
Зіне
Расталі ўзгоркі і нізіны,
Пад сонцам грэюцца палі.
Я еду ад сяброўкі Зіны
Па роднай матчынай зямлі.
Мы разам святкавалі Паску –
У коле родзічаў, сяброў.
Табе я дзякую за ласку,
А ты не дзякуй – за любоў.
Расталі ўзгоркі і нізіны.
Над імі кружаць жураўлі.
Я еду ад сяброўкі Зіны
Па любай матчынай зямлі.
Мы разам святкавалі Паску.
Душа цвіла, нібы сады.
Табе я дзякую за ласку,
Ты – за сумесныя гады.
Расталі ўзгоркі і нізіны.
Плывуць аблокі-караблі.
Я еду ад сяброўкі Зіны
Па мілай матчынай зямлі.
Мы разам святкавалі Паску.
Ты так глядзела на мяне!
Табе я дзякую за ласку,
Ты можаш дзякаваць вясне.
Мы разам святкавалі Паску.
Спявалі ў сэрцы салаўі.
Табе я дзякую за ласку
На беларускае зямлі!
08. 04. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118040808584