Успамiны маленства
Кожны год на Святое Ражство.
Ім знайсці ў жыцці падабенства
Я спрабую праз думак прастор.
Быццам сёння, бабуля Паўліна
Выстаўляе забытыя стравы:
Сушкі з макам, гарбату з малінай,
Ну і кашу з алейнай прыправай.
Як жывы, усміхаецца дзеда Мацей,
Нам раскажа калядную казку,
Мы прыціхлі, а ён для дзяцей
Не шкадуе дзядоўскую ласку.
Сена, свечка гарыць на куце,
А над ёю - Хрыстова выява.
Падварочвае баба блінок на пліце.
Тут і госці - звычайная з'ява.
Ўсё расселіся, у хаце так ціха...
І нарэшце пачаў гаспадар,
На абраз памаліўся: "Ад нястачы і ліха
Зберажы ты ўсіх нас, Уладар!"
Загучалі калядныя дзіўныя словы
Пра вялікае цуда, найбольшае з цуд.
І бясконца іх слухаць я быў бы гатовы,
Раптам часу прабіў немінучы прысуд...
Толькі ў снах я Мацея з Паўлінаю бачу,
Ад дзяцінства ідзе Каляда да мяне,
На багату куццю яна верне нястачу, Верне тых, каго бачым мы толькі ў сне!
Свидетельство о публикации №118040810624