Люстэрка маiх гадоу

Я гляджу ў люстэрка вялікай вады,
Што ў весну прынесла з сабою рака,
Бачу там пранікнёна былыя гады:
Тут былі, пранясліся, не ўтрымала рука.

Так хачу я за імі  ўслед прыпусціць,
У вясновую плынь з галавой акунуцца,
Каб злавіць іх і тут жа вярнуцца прасіць,
А пасля ў абдымку ціха з імі прачнуцца.

Толькі ведаю я, што за тым бальшаком
Іх схавала глыбока рачная віхура.
Толькі сэрца сумуе, толькі памяці ком...
Вось такая мая, выбачайце, натура.


Рецензии