Мае Пятрышки

Няма прыемней той пары,
Калі з заснежанай гары
Бяжыш з усмешкай.
Або на санках ўніз зляціш,
На сябра з жартам паглядзіш,
Ды кінеш снежкай.

А як прыемна тут вясной!
“Айда, сябры, ляцім са мной”-
Спявае птушка.
Квітнее луг, звініць ручай,
З яго вадой боль і адчай
Знікаюць хутка.

Улетку сонечны прамень
Усмешкай, радасцю штодзень
Палашчыць цела.
Ты акуніся ў той настрой,
Усім нутром адчуй спакой
Каб сэрца пела.

Увосень - жоўтыя лісты,
Іх назбірай хутчэй і ты,
Сушы у кніжках.
Няма на свеце прыгажэй!
Стаяць заўсёды ля вачэй
Мае Пятрышкі...


Рецензии