Нёман - Юнацтва 2 1

Пакуль сэрца ў грудзі б’ецца
Для цябе у ім ёсць месца:
Ад цябе наш любы Нёман
Нам нікуды ўжо не дзецца!

Раз сустрэўшыся з табою –
Назаўжды жыццё звязалі!
З таго часу ні хвіліны
Мы аб тым не шкадавалі!

І здаецца, так нядаўна
Мы сезон распачыналі,
Побач шлі па ім з табою…
Зараз разам мы ў фінале!

Не сказаць, што асцярожна
Першы матч вы распачалі:
Бо ўжо з самых першых хвіляў
Актыўна Мінск атакавалі!

Годна адстаялі меньшасць,
Калі ўтрох вы засталіся:
Вытрымалі абарону
І націску не паддаліся!

Свой шанец вы ж не упусцілі,
Й насуперак усім статыстам
Наш Грыша першым забівае
Юнацкім Мінскім хакеістам!

Яны пасля нас даганялі
І шайбу з пятачка дабілі,
Але ж Ягор, які Сцяпанаў,
Зноў размачыў вароты Мілі.

І дзякую я зноў камандзе
І тым, хто вёў наперад годна!
Даўно ўжо сталі вы адною
Сям’ей пад назвай Нёман-Гродна!

Пачатак ёсць, за чэмпіёнствам
Наперад мужна вы ідзіце!
Але без траўм, дісцыплінарак..
Здароўя зычу я Мікіце!!

І чым хацелася б закончыць:
Хоць матч прайшоў без “сухара”
У думках “на рэпіце” словы:
Віталя, ну, ты і сцяна!!!


Рецензии