Белы вэлюм

За сабой пакідаюць гады
Успамінаў хвалюючы вэлюм.
Адцвітаюць увесну сады
Белым воблакам мройнага хмелю.

Застаецца на вуснах сухіх
Асалода ад першай сустрэчы
І шляхоў, што адны на дваіх,
Белым вэлюмам леглі на плечы.

Колькі вёсен прайшло паўз дарог,
Колькі сцюжаў і зім халадзіла,
Саграваў вэлюм нас і бярог,
У якім я да шлюбу хадзіла.

І няхай пакідаюць гады
Успамінаў хвалюючы вэлюм.
Для мяне ты заўжды малады,
Дым салодкага мройнага хмелю.


Рецензии