Як хочацца

Як хочацца спасцігнуць хараство
І дакрануцца сэрцам да пяшчоты
Суквеццяў тых, што падарыў нам Бог,
Каб мы з вясною разам гралі ноты.

Як хочацца, каб мой прыгожы край
У веснія напевы закахаўся,
Каб у душы яго застаўся Рай,
Каб позірк мой яго не адракаўся.

Як хочацца з Радзімаю тварыць
Прыгожае, шчаслівае, святое:
Пра лёс людзей і мовы гаварыць,
Забыцца ўсё не нашае, пустое.

Як хочацца аднойчы ўбачыць дзень,
Дзе сонца люд абудзіць, усміхнецца,
І за сабою думкі павядзе,
Што выспявалі ў кожнага ля сэрца.


Рецензии