Зязюля

(Пераклад на беларускую мову песьні Віктара Цоя "Зязюля")

Песень яшчэ ненапісаных, колькі?
Кажы, зязюля, прапой.
У горадзе мне жыць ці на выселках,
Каменем ляжаць ці гарэць зоркай?
Зоркай.

Прыпеў:
Сонца маё - зірні на мяне,
Мая далонь сціснулася ў кулак,
І калі ёсць порах - дай агню.
Вось так...

Хто пойдзе па сьледу самотнаму?
Моцныя ды смелыя галавы паклалі ў поле ў баі.
Мала хто застаўся ў светлай памяці,
У цвярозым розуме ды з цвёрдай рукой у страі,
у страі.

Дзе ж ты цяпер, воля вольная?
З кім жа ты цяпер ласкавы світанак сустракаеш? Адкажы.
Добра з табой, ды дрэнна без цябе,
галаву ды плечы цярплівыя пад бізун,
пад бізун.


Рецензии