У юдолi майго смутку...

***
У юдолі майго смутку
Ранні вечар цёмна-русы
Дорыць ветлую мінутку
Беларусу.

Што зямныя мне пакуты,
Калі вечар цёмна-русы
Дорыць дзве ці тры мінуты
Ветлівыя
Беларусу!

Прэч, юдолі горкі смутак!
Ранні вечар цёмна-русы
Дорыць некалькі мінутак
Ветлівых
На Беларусі…

26. 03. 2018 г.


Рецензии