Пагоня

Па былому княству,
па былой дзяржаве
праляталі коні,
а не прабягалі.
Белыя як поўня,
спрытныя як вецер.
Неслася Пагоня
лепшая на свеце.
Беражыся вораг,
беражыся здрайца!
Будзе вам ад гора
некуды хавацца.
Хуткі нашы коні,
мужныя ваяры.
У сьвятой Пагоні
сьвятыя мары:
бараніць Радзіму,
бараніць сумленьне.
Бог нас не пакінуў-
будзе вызваленьне!
Здабымо мы гонар,
здабымо мы славу!
І ніхто не скора
Вольную Дзяржаву!


Рецензии