***

Прачніся, белая краіна! --
Вясна чакае за вакном
Той волі, што тут жыць павінна,
І прапісаць жыцця закон.

Прачніся, стомлены народзе,
Парві каваны свой ланцуг!
У вочы зазірні Свабодзе,
Што зберагла ад здрады луг.

Ідзі туды, дзе грае песня,
Што бласлаўляе любы кут,
Бо толькі з воляй уваскрэсне
Жаданне жыць і марыць тут.

А без яе -- ланцуг каваны
На шыю нам начэпіць лёс.
І будуць гніць на целе раны,
Азёры поўніцца ад слёз.

Вярні сваё, вярні святое,
Каб у душы жыла вясна
І акрапі надзеяй тою
Ручнік, дзе воля прарасла.


Рецензии