Скажы мне, што злучае нашы сцежкi...
Скажы мне, што
злучае нашы сцежкі:
Пяшчота, радасць, гора ці журба?
Я п’ю святло святой тваёй усмешкі,
Як сонца п’е вясновая вярба.
Скажы мне, што
нітуе нашы лёсы:
Чароўны дзень ці адзіноты крык?
Глядзі, якія чыстыя нябёсы,
Які шчаслівы абуджэння міг!
Каханне Богам нам наканавана!
І я ніколі не згублю цябе,
Калі такое неба, як нірвана,
Нас пазаве сягоння да сябе.
24. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118032405232