Няузнак наблiжаецца вечар...

***
Няўзнак набліжаецца вечар.
І ноч надыходзіць няўзнак.
Сціхае за вокнамі вецер…
Ды сэрца не сціхне ніяк.

На колькі начэй пакідаеш
Мяне аднаго? ... Вечароў?
Наколькі ты моцна кахаеш
І што разумееш без слоў?

Якія ты мары там спеліш?
Ці ёсць я ў тых марах тваіх?
Ты з кім сваю радасць раздзеліш?
Здаецца, што вецер заціх…

Няўзнак набліжаецца вечар,
І ноч надыходзіць няўзнак.
Сціхае за вокнамі вецер,
Ды сэрца не сціхне ніяк…

24. 03. 2018 г.


Рецензии