Плывуць i плывуць аблокi...

***
Плывуць і плывуць аблокі.
Закончылася зіма.
Ад снегу, дзе быў глыбокі,
І следу амаль няма.

Жаўцеюць, чарнеюць пасмы
Саломы, старой травы.
І ў небе стралой атласнай –
Бы Івікавы – журавы.

Прадвесцяць каму пагібель?
Ці знойдуць забойцаў тых?
Іх крылаў шумлівы флігель
За воблачнай даллю сціх.

Плывуць і плывуць аблокі,
Услед журавам плывуць.
Знікае іх клін высокі,
Чакае іх светлы пуць.

22. 03. 2018 г.


Рецензии