Вот и дождались мы весну

Вось, дачакаліся вясну,
Жаданую, руплівую.
Збудзіла сонейкам зямлю-
Карміцельку санлівую.
І дружным посвістам шпакоў
Уразіла прасторы,
Раптоўным таяннем снягоў
 Запоўніла разоры.
Узбударажыла ўсё:
Жанчын, прыроду, будні.
Адправіла ў небыццё
Зіму з убраннем цудным.
Зашчабяталі вераб”і,
Вітаючы прадвесне,
І клінам гусі паняслі
На крылах гоман-песню!
Змяніліся і нават сны-
Так перамен чакалі!
У абдымкі маладой ВЯСНЫ
Ўпасці мы жадалі!
Вось, дачакаліся цябе,
Жаданая, руплівая!
Спрыяй і зноўку ў сяўбе
На паэтычнай ніве нам!
20 сакавіка 2018 года


Рецензии