Снег, залiзаны сонцам, як соль у Сахары...

***
Снег, залізаны сонцам, як соль у Сахары:
Гэткі ж цвёрды, і бляск – залаты.
Захад сонца, і зноў палыхаюць пажары
І агнём заліваюць сляды.

Снег, залізаны сонцам, на ўзмежках палеткаў,
Дзе калісьці шыпшына цвіла.
Зіхацяць і гараць залатыя манеты
Ў вечаровым разгуле святла.

20. 03. 2018 г.


Рецензии