Нехта йшоу па адталай зямлi...

***
                Памяці таты

Нехта йшоў па адталай зямлі.
У сляды набягае вада.
І калодзежныя жураўлі
П’юць вясновае неба ў слядах.

І калодзежныя жураўлі
Быццам зноў у дзяцінства завуць
І ваду маёй роднай зямлі
Прагна дзюбамі доўгімі п’юць.

І калодзежныя жураўлі,
Дзе Аленка і Гашка жылі,
Мяне ў Чаплін ізноў прывялі
Да Радзімы малой… і зямлі.

20. 03. 2018 г.


Рецензии