Хмарнаю халоднай ранiцай...

***
Хмарнаю халоднай раніцай
Дзень вітаецца з пасёлкам.
Куст каліны зверам раненым
Нахіліўся ў снег спрасонку.

Прымарозіў рукі тонкія
Ён да снегу і крывавіцца.
Побач з ім – бярозы гонкія…
Хмарнаю халоднай раніцай.

Кроплі важкія, агністыя,
Бы крывёй ён абліваецца…
Хмарнаю і непразрыстаю
Раніцай так дзень вітаецца.

20. 03. 2018 г.


Рецензии