Калiсьцi бацька сплёу мне кошык...

***
                Памяці бацькі

Калісьці бацька сплёў мне кошык
З сасновых гнуткіх каранёў.
Я з кошыкам уздоўж дарожак
Хадзіў, каб назбіраць грыбоў.

Маленькі лес здаваўся пушчай.
У ёй я ведаў кожны куст,
Вавёрка дзе арэхі лушчыць,
Які ў тае вавёркі густ…

Я й сёння памятаю дожджык
Грыбны і пах тых каранёў,
З якіх мне бацька мой нябожчык
Калісьці жоўты кошык сплёў.

20. 03. 2018 г.


Рецензии