Сэрца лiст

Ветрык малады гнаў-каціў па полі
Леташні лісток, сцёрты і пажоўклы.
Ты з мяне смяялася, я гуляў, сваволіў.
Толькі сёння ціха, думкі мае змоўклі...

Не, не спяць  яны, думаюць пра тое,
Як цябе сустрэць пад малым дубочкам.
Для мяне, павер, месца не пустое,
Не забыла ты? Памятаюць ночкі!

Я сюды таксама кожны раз прыходжу,
Восенню і ўзімку, і вясною ранняй,
Каб цябе ўспомніць і лісток прыгожы,
Сімвал незабыўнага  нашага кахання.


Рецензии