Нi iнею, нi шэранi, нi навiсi...

***
Ні інею, ні шэрані, ні навісі…
Вяртаецца блудлівіца-вясна.
А снег блішчыць яшчэ ў сляпой нянавісці,
Нібыта нежаданая яна.

Няхай жыве апошнімі надзеямі!
Не вернецца халодная зіма
З завеямі, вятрамі-дабрадзеямі,
Бо ім дарогі ў красавік – няма.

Няхай ляжыць, няхай пад сонцам плачацца!
Свой век аджыў, пара яму знікаць.
Так несур’ёзна, так нязграбна бачыцца
Яго жаданне моцнае – ляжаць.

19. 03. 2018 г.


Рецензии