Памутнелае шкло. Надвячорак. Вясна...

***
Памутнелае шкло. Надвячорак. Вясна.
Захад сонца. Маўклівыя сосны.
Цёмны ельнік пад соснамі, быццам сцяна,
Нізкарослы, глухі і сур’ёзны.

Ці то сонца прамень пранікае праз лес,
Ці то дзень дагарае, фарбуе аблокі?
Памутнелае шкло. І вясны паланез –
Урачысты, лагодны, далёкі.

18. 03. 2018 г.


Рецензии