Над карычневым дахам дымок...

***
Над карычневым дахам дымок
Так трапеча блакітнымі крыламі,
Нібы першы жывы матылёк
Над абсеўшымі ўзгорак магіламі.

Нібы першы вясны матылёк
Над зямелькай, дзе мама спачыўшая,
Падымаецца ў неба дымок.
Так душа ўваскрасае ажыўшая.

18. 03. 2018 г.


Рецензии