Узыходзiць востры месячык...

***
Узыходзіць востры месячык,
Ледзьве бачны маладзік.
Ён маленькі ў небе  месціцца,
Да яго даўно прывык.

Месячны свой пачынаючы
Хоць кароткі, але век,
Ён плыве, з сабой гуляючы,
Бы ў маленстве чалавек.

Я гляджу вачыма сталымі:
Легкадумна як плыве
Ён над мроямі расталымі,
Бо пакуль без іх жыве.

17. 03. 2018 г.


Рецензии