Дзякую

               
                Прыпеў
Табе я пяю , мой Збавіцель Хрыстос
І шчырае сэрца падзяку нясе:
За мір на Зямлі, за дарованы лёс,
За сцежку, якая вядзе да Цябе.

Цябе я Гасподзь, кожным ранкам  знаходжу,
Мне лёгка з Табою ісці па жыцці.
Магутны мой Божа, к Табе я прыходжу,
Каб дзякуй сказаць і хвалу узнясці.

                Прыпеў

За крыж на Галгофе, дзе быў Ты прыбіты,
І  Кроў  праліваў за людскія грахі,
Каб вызваліць нас ад пакуты і крыўды,
Каб светлымі сталі к нябёсам шляхі.

                Прыпеў

За Духа Святога, за Веру жывую,
За тую Надзею, что крочыць са мной,
За Божае царства, малітву святую
Збавіцелю слава вавекі вякоў.


Рецензии
Цудоўная песня! З добрым вечарам я.

Марина Владимировна Свиридова   17.03.2018 22:08     Заявить о нарушении