Стаiць на месцы сонца белае...

***
Стаіць на месцы сонца белае.
І шэрых хмар вісіць града.
І кажа штось незразумелае
Вады застылая слюда.

Па ёй іду. Ад крокаў ломіцца,
І нешта шэпча, і трашчыць.
І без натхнення сэрца томіцца.
І шэрых хмар града вісіць.

16. 03. 2018 г.


Рецензии